Святая Сям’я з Янам Хрысціцелем. XVIII ст. Музей гісторыі рэлігіі, Гродна
Krótki link:
źródło:
Wymiary:
1625 x 2048 Pixel (748041 Bytes)
Opis:
Святая Сям’я з Янам Хрысціцелем. Абраз, XVIII ст. Палатно. Алей. Музей гісторыі рэлігіі, Гродна.
Паходзіць з уніяцкай царквы в. Коматава Гродзенскага раёна.
На абразе можна ўбачыць элементы мясцовага сялянскага побыту: ля ног Марыі плецены з лазы сасуд (шыян), кінуты на яго ручнік, маленькі Ісус трымае анучу з цёртым макам. Сялянкі давалі яе немаўлятам замест соскі, калі бралі дзіця з сабой у поле. У руках Святога Язэпа акуляры, якія былі вынайдзены праз 13 стагоддзяў пасля нараджэння Хрыста, і кніга - кодэкс, якая таксама з'явілася пазней. Павярхоўны назіральнік можа ўбачыць у гэтых дэталях недасведчанасць жывапісца, няведанне ім рэалій біблейскага часу. Але можа, наадварот, ананімны мастак куды лепш разумеў прыроду сакральнага, чым навуковец. Падзеі Свяшчэннай гісторыі – архетыпічны. Яны мінулі, і, у той жа час, парадаксальным чынам быццам аднаўляюцца у рытуале (Крыжовая Дарога на Страсную Нядзелю, Тайная Вячэра ў Еўхарыстыі і г.д.) і паўсядзённым жыцці. Так і архетып Святой Сям'і ў большай ці меншай меры адлюстроўваецца ва ўсіх хрысціянскіх сем'ях, Можа, таму невядомы жывапісец і ўбачыў нешта ад Дзевы Марыі у сялянскай жанчыне, якая песціла свайго сына. Побытавыя рэаліі 18 ст. яшчэ раз падкрэсліваюць вечнасць сюжэту і яго актуальнасць.
Licencja:
Public domain
Więcej informacji o licencji można znaleźć tutaj. Ostatnia aktualizacja: Sun, 31 Jul 2022 18:51:41 GMT